«ByPol»: беларускі генерал удзельнічае ў вайне супраць Украіны

Арганізацыя былых сілавікоў «ByPol» сцвярджае, што беларускі генерал Аляксандр Караў удзельнічае ў баявых дзеяннях на баку Расеі.

Аляксандр Караў. Фота: minsknews.by

Паводле «ByPol», Аляксандру Караву 55 гадоў, ён прапісаны ў Менску. Скончыў Барнаульскае вышэйшае вайсковае авіяцыйнае вучылішча, служыў у розных вайсковых частках Беларусі. Прайшоў шлях ад лётчыка да намесніка камандуючага ВПС і СПА ў званні генерал-маёра.

Караў мае авіяцыйную кваліфікацыю «лётчык-снайпер». Валодае навыкамі кіравання самалётамі Л-29, МіГ-21, МіГ-23, МіГ-27, Су-24, Су-25, Як-130, шрубалётамі Мі-8 і Мі-172.

У снежні 2021 года Караў быў вызвалены ад пасады і звольнены ў запас паводле выслугі гадоў.

Доказаў удзелу Карава ў баявых дзеяннях супраць Украіны «ByPol» не прыводзіць.

Аналітыка

Дваіх беларусаў з ПВК Вагнэра падазраюць у ваенных злачынствах на Кіеўшчыне. Хто яны?

25.05.2022 13:48

Раней, 25 траўня, рэсурс MilitaryAviation.in.UA са спасылкай на авіяцыйныя форумы 24 траўня паведаміў пра гібель беларускага лётчыка Мікалая Маркава. Нібыта ён, пенсіянер, служыў у прыватнай вайсковай кампаніі, лётаў на Су-25. Сцвярджаецца, што ён быў пахаваны ў Лідзе.

Паводле звестак «ByPol», самалёт Маркава быў збіты над горадам Папасная (Луганская вобласць) 12 траўня.

Глеб Нержын belsat.eu


#Беларусь