На «Славянскім базары» сёлета выступяць прыхільнікі вайны і гвалту сілавікоў

Абвешчаны склад музыкаў і актораў, якія сёлета выступяць на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця музычнага фестывалю «Славянскі базар» у Віцебску.

Летні амфітэатр у Віцебску. Фота: Віктар Старавойтаў / Belsat.eu

Сярод выступоўцаў будуць прыхільнікі расейскай вайны ва Украіне Сяргей Бязрукаў, спевакі Дзяніс Майданаў, Грыгорый Лепс, Зара, калектывы «Хор Турецкого», «Земляне» і іншыя.

Украіну будуць прадстаўляць музыкі, што публічна не падтрымалі сваю краіну, напрыклад, Таісія Павалій і Вітас.

З беларусаў на сцэну выйдуць Аляксандр Саладуха, Анатоль Ярмоленка, Ірына Дарафеева, Алена Ланская, «Сябры», «Песняры», Тэа і іншыя выканаўцы, якія не асудзілі публічна гвалт у Беларусі ў 2020 годзе.

Будзе і беларускі гурт «AURA», які падтрымлівае сваімі спевамі беларускі рэжым, а нядаўна выступіў перад расейскімі вайскоўцамі ў маскоўскім шпіталі імя Мікалая Бурдэнкі ў межах акцыі Мінабароны РФ «Найлепшым ваярам свету».

Сама цырымонія адбудзецца 14 ліпеня. Кошт квіткоў – ад 60 да 210 рублёў.

Макар Мыш belsat.eu


#Беларусь