Пракуратура Беларусі ўзялася за жыхара ЗША, які абліў чз-сцяг фарбай

У Беларусі распачатая крымінальная справа супраць мужчыны, які ў ЗША абліў беларускі дзяржсцяг фарбай і побач павесіў БЧБ, паведамляе «Вясна».

Фота: Вясна

Па дадзеных следства, 28-гадовы беларус, знаходзячыся на алеі сцягоў дзяржаў свету, абліў фарбай размешчаны там дзяржаўны сцяг Беларусі. Пасля чаго вывесіў пад ім таблічку з тэкстам «Country agressor» і размясціў на тым жа месцы БЧБ-сцяг.

У адносінах да спадара распачата крымінальная справа за «Здзек над Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь» (арт.370 КК РБ).

Hавiны

На волі палітвязень, які адсядзеў за «Стоп Лука»

2022.05.17 13:15

Марыя Мурашка, belsat.eu


#Беларусь