</div></div>
Навошта Крамлём падкідваецца інфармацыя пра магчымы рэферэндум аб далучэнні Беларусі? Здаецца, Менск ідэальны саюзнік Масквы, але ўсё ж нечым не задавальняе? Як і ў якой форме праяўляюць сваю актыўнасць лабісты Аляксандра Лукашэнкі на Захадзе?
Гэтыя ды іншыя пытанні разам з Віталём Цыганковым у «Размове» абмяркоўваў гісторык з Нямеччыны Аляксандр Фрыдман.
Пэўныя думкі, выказаныя Аляксандрам Фрыдманам у часе «Размовы»:
- Рэферэндум аб далучэнні Беларусі да Расеі выглядае неверагодным
- Лукашэнка не супраць весці закулісныя перамовы з Захадам, таму не хоча быць проста выканаўцам загадаў Масквы
- Прапаганда Лукашэнкі – ужо даўно філіял расейская прапаганды
- Мне цяжка ўявіць, што існуюць нейкія пытанні, па якіх Масква можа не даціснуць Лукашэнку
«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».
Калаж з фота: president.gov.by
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!